Спадчына
"Спадчына - 2024"
Конкурс “Спадчына” (5-11 классы)
Нашаму любімаму гораду Брэсту ў 2024 годзе быў прысвоены статус "Маладзёжная сталіца 2024", і гэта заслуга кожнага грамадзяніна нашай краіны. Брэст - гэта не проста горад, гэта сімвал мудрасці, энергіі і магчымасцей. Можна смела сказаць, што моладзь нашага горада вельмі таленавітая, шануе традыцыі і смела глядзіць у будучыню. І на гэтым дыдні вучні нашай школы на традыцыйным школьным фестывалі "Спадчына" даказалі гэта. Навучэнцы 5-8 класаў прадставілі на суд журы і гледачоў інсцэніроўку народных абрадаў, а старшакласнікі крэатыўна абыгралі беларускія песні, як народныя, так і сучасныя. Атмасфера свята, якая панавала ў зале падчас выступленняў, дапамагла кожнаму адчуць сябе часткай вялікай беларускай сям'і.
Творчы фестываль "Спадчына" (1-4 классы)
19 красавіка ў нашай школе стартаваў фестываль “Спадчына”, які накіраваны на адраджэнне, захаванне і пераемнасць нацыянальнай беларускай культуры. Ужо не першы год гэтае свята збірае знатакоў беларускіх легенд, народных традыцый, абрадаў і звычаяў.
Першымі сваю творчасць прапанавалі навучэнцы 1-4 класаў. У праграме выступу былі інсцэніроўкі беларускіх легенд: “Адкуль пайшлі буслы”, “Адкуль пайшлі беларусы”, “Пра возера Свіцязь” “Як з'явіліся лесавічкі”, “Васількі”, “Зязюля і Кук”, “Чаму заяц, лясы ды вук” разам не сыходзяцца”, “Ільля і Пятро”. Наперадзе яшчэ выступленні навучэнцаў старэйшых класаў, а значыць, знаёмства з беларускімі традыцыямі працягваецца.
"Спадчына - 2022"
Вынікі фестывалю "Спадчына"
Завяршыўся III школьны фестываль “Спадчына”.
26 лістапада свае творчыя нумары прадставілі навучэнцы старэйшых класаў. Восьмыя класы інсцэніравалі творы А.Дударава, К.Крапівы, Я. Купалы, а таксама парадавалі гледачоў харэаграфічнай кампазіцыяй “Лявоніха” і інсцэніроўкай “Каляд”. А навучэнцы 9-11 класаў прадставілі на суд журы сучаснае прачытанне паэмы Якуба Коласа "Новая зямля".
Прадстаўляем вынікі конкурсу:
Дыплом "Гран-пры" - 9 “Г”.
1 месца: 2 “Г”, 3 “Д”, 4 “Г”, 5 “Д”, 6 “В”, 7 “Г”, 8 “Б”, 9 “Б”, 10 “В”.
2 месца: 2 “А”, 2 “Б”, 3 “А”, 3 “В”, 4 “Б”, 5 “А”, 6 “Б”, 7 “Б”, 8 “Д”, 9 “В”, 9 “Д”, 10 “Б”.
3 месца: 2 “В”, 2 “Д”, 3 “Б”, 3 “Г”, 4 “А”, 4 “Е”, 5 “Г”, 6 “А”, 7 “Д”, 8 “Г”, 9 “А”, 10 “А”, 11 “А”.
Падзяка за ўдзел: 4 “В”, 4 “Д”, 5 “Б”, 5 “В”, 6 “Г”, 7 “А”, 7 “В”, 8 “А”, 8 “В”, 9 “Б”.
Сертыфікат удзельніка: 6 “Д”, 11 “В”.
Віншуем усіх удзельнікаў фестывалю і жадаем новых творчых перамог на наступным конкурсе “Спадчына”!
Фестываль “Спадчына” працягваецца
21 лістапада на школьнай сцэне паказвалі свае нумары самыя маленькія ўдзельнікі фестывалю "Спадчына" - навучэнцы 2-х класаў. 2 "А" клас паказаў гульню "А мы проса сеялі", 2 "Б" клас выканаў песню "Ох і сеяла Ульяніца лянок". Ва ўспамінах аб сваім дзяцінстве Якуб Колас піша пра 3 дзіцячыя гульні: "Лады-ладкі", "Конікі" і "Іванка". Менавіта гэтыя гульні паказалі на сцэне вучні 2 "В" класа. 2 "Г" клас прадэманстраваў інсцэніроўку "Беларускія вячоркі". У яе ўвайшлі прымаўкі, загадкі, лічылкі, песні, беларускія гульні "Падушачка" і "Дудачка", выкананне танца з саматканымі ручнікамі, а таксама звычай нашых продкаў праводзіць доўгія асеннія і зімнія вечары, збіраючыся ў адной хаце. 2 "Д" клас прадэманстраваў гульню "Гусі-лебедзі і воўк". Усе выступленні былі яркімі і запамінальнымі. Пераможцам гэтага конкурсу стаў 2 "Г" клас.
А паглядзець можна тут.
Фестываль “Спадчына”
У Рэспубліцы Беларусь 2022 год – год гістарычнай памяці. У кожным куточку нашай Радзімы жыхары захоўваюць народныя традыцыі і звычаі, перадаюць іх з пакалення ў пакаленне. У нашай школе ўжо трэці год праводзіцца творчы фестываль “Спадчына”, які дазваляе вучням далучыцца да духоўнай спадчыны беларускага народа і прадэманстраваць свае творчыя здольнасці ў песнях, танцах, абрадах.
У 2022 годзе наша краіна адзначае 140-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа. Менавіта гэтай даце былі прысвечаны мерапрыемствы ў рамках фестывалю “Спадчына”: навучэнцы 1-2 класаў рыхтавалі малюнкі на тэму “Мой родны кут, як ты мне мілыя”, 5-8 класы пісалі ліст Якубу Коласу. З малюнкамі і лістамі кожны можа пазнаёміцца на выставе ў фае школы. 18, 19 лістапада на школьнай сцэне прайшлі першыя этапы фестывалю "Спадчына", дзе навучэнцы 3-4 класаў выразна чыталі вершы Якуба Коласа, а 5-7 класы прадставілі на суд журы інсцэніроўку беларускіх народных абрадаў, свят, казак. Творчыя нумары на беларускай мове ў выкананні школьнікаў падарылі яркія і незабыўныя эмоцыі. Фестываль "Спадчына" працягваецца.
Наперадзе выступленні навучэнцаў 2 класаў з інсцэніроўкай беларускіх народных гульняў, а старшакласнікі пакажуць на сцэне ўрыўкі з паэмы Якуба Коласа "Новая зямля". Мы ўпэўнены, што маючыя адбыцца выступленні будуць не менш цікавымі, бо зварот да невычэрпнай спадчыны нашага народа натхняе на новыя творчыя адкрыцці, дазваляе ўсім сэрцам дакрануцца да вытокаў сваёй роднай зямлі.